Плоско и однообразно ни музыки, ни текстов, ни аранжировок, ни исполнения
Петя, в комментах на эксперты.бай

Вокал откровенно слабоват
Дмитрий Безкоровайный, эксперты.бай

Слишком сложно для моего маленького мозга
Скафандр, Морквас Ла Музик

Тыпу — пакіну гэта тут, каб не забыцца
Сяргей Будкін, эксперты.бай

попытка, не более
Вадим Хованский в подслушано

Клубная самодеятельность 70-х в лучшем случае, на репетиции с пивом от нечего делать
Владимир Залозный в фб

 

Какой-то очень белорусский дзен
Александр Чернухо, эксперты.бай

Так званыя пост-барды з правінцыі асабліва схільныя да эклектыкі ды экспэрымэнтаў
Віктар Сямашка

Забавный альбом, неожиданный
Скафандр, Морквас Ла Музик

Гэты музычны вінегрэт выглядае цалкам прыстойна
Ірына Відава і Алег Молчан, газета «Культура»

В них есть настоящая искренность,
симпатичный посыл и правильная вибрация

Дмитрий Безкоровайный, эксперты.бай

Чыстай вады альтэрнатыўная альтэрнатыва
Алег Клімаў, газета «Культура»


Чтобы-чтобы
«Ф2» (2015)



Мікс стыляў і жанраў: моцная індзі-электроніка, кухенныя
хіп-хоп
і тэхна, плюс правінцыйны бард-кор з Баранавіч
райт наў. Смачна слухаць!

У Дзімы Ску і яго сяброў-актывістаў атрымліваецца рабіць не проста музыку, але своеасаблівыя дамашнія музычныя закаткі ў сапраўдным, не найграным, уласным соку. Узроўні дурасці і мудрасці, пафасу і самакапання, простасці і глыбіні, аранжыравання і панкаўскага брынчання прыемна збалансаваныя – матэрыял неаднародны, але цэльны і даведзены да смаку. «Чтобы-чтобы» працягвае гнуць сваю кватэрную лінію, смяяцца сабе ў твар, пісаць альбомы па лютых, цекчы разам з жыццём і находзіць шчасце ў бледна-шэрай кашы. Бо рэчаіснасць – гэта выбар, а творчасць – гэта выйсце.

Выйшаў у Першаку. Пра альбіч напісалі: Эксперты, Тузін Гітоў, Барановичи.net, Інтэкс-Прэс, Эксперты, газета «Культура». Распавялі на Радыё Рацыя, а Сашык забацаў рэцэнзію. Паблікі, якія запосцілі: Падслухана Баранавічы, Родны Гук, Незалежны Хіп-Хап, E:\music\abstract hip-hop, Бясплатны Мінск, Падслухана Баранавічы, што прыемна само па сабе і эга ціха радуецца.
Дызайн афіш — гэта мая праца


Дзіма Ску – словы і музыка (6, 10)
Ілля Кш – музыка (акрамя 3, 5, 6, 10, 11) і запіс
Рамановіч Сяргей – бэкі (1)
Дэн Кастэла і Андрэй Цяпін – зачытон (2)
Dj Shprot — скрэтчы (2)
Невгень – музыка (3)
Helgi G – музыка (5)
offman – дадатковая музыка (10)
Глеб Маліноўскі – лютня (11)
Андрэй Дараган – фота

Атрымалася неяк само і нечакана для нас саміх, бо музыка — наша хобі і мы ні перад кім не абавязаны. Кантрактаў не падпісвалі. Спачатку сустрэліся з Іллёй і паразмаўлялі, падлічылі ягоныя выходныя па календары. Працаваў ён тады 2 праз 2, што значыць у нас было не 28 дзён, а толькі палова. Аднойчы нават яму прыйшлося прыкінуцца хворым, каб не хадзіць пару дзён на працу. Я напісаў некалькі лістоў сябрам і знаёмым з прапановай паўдзельнічаць. Не было ніякай мэты перамагчы і нешта даказаць (сабе ў тым ліку). Быў працэс і было задавальненне ад яго. Што яшчэ патрэбна?"

---- --- ---

Можна паслухаць іншыя альбомы

Лайв он радыё Сталіца
Лайв он радыё Сталіца

2014
Сделать за месяц 10 песен
Сделать за месяц 10 песен

2013
Всегда лето
Всегда лето

2013
Запись с репетиции
Запись с репетиции

2012
Соло на выбивалке
Соло на выбивалке

2011

---- --- ---

А далей ідзе гаворка пра кожны трэк

Першапачаткова гэта выходзіла (і пакуль выходзіць) асобнымі пастамі ў суполцы Рэспубліка Баранавічы, а потым ужо
вырашыў аформіць адну модную старонку. Лэндзінг-пэйдж,бля.

Мы твае сябры
Вось ты стаіш на краю
і весь сусвет на далонях маіх
вецер у твар, шле праменні вясны
ўзбуджаецца настрой
і хочацца плыць 
на ўсіх ветразях наўпрост
свайму лёсу ў гэтым лесе
я давяраю ўпэўнена
што радасць і шчасце
навокал заўсёды ёсць
ёсць заўсёды
заўсёды ёсць 

Мы твае сябры 
ты ніколі не будзеш адзін 
зноў

Надзея на лепшае 
як налепка на тваім лэптопе
мы абдымаемся
мы плачам
разам мы гэта нешта большае
чым 1+1
у полі лічбавых тэхналогій
самотна знікнуць у ніколі
хай сабе і так
але гэты час
гэтая хвіліна
гэта тое
што мы адчуваем
яднанне ў рауках адзіных

Мы твае сябры 
ты ніколі не будзеш адзін 
зноў

Расплюшчы вочы, прачніся, сябра,
на вуліцы вясна ці што заўгодна
мы вандруем па хвалях успамінаў добрых
поўны наперад
погляд за гарызонт
твой самалёт адківае цень
і няма нават цыгарэт
танцы і спорт
музыка і мары
здзяйсняюцца зараз
здзяйсняюцца зараз
кожнае слова на правільным месцы
кожнае слова кранае за сэрца
кранае за сэрца
цябе і мяне

Мы твае сябры 
ты ніколі не будзеш адзін 
зноў

Мы твае сябры

Спачатку Ілля Кш дома запісаў галоўную басовую лінію на прамую бочку, потым яшчэ адну, але бас ужо выконваў ролю гітары (бо гітары пад рукой не было), накінуў сінтоў і адаслаў мне 18 лютага, а сам пайшоў у студыю ў ГДК і сыграў, і сам запісаў з другога дублю на тры мікрафоны жывыя бубны. У студыі знаходзіўся Сяргей Рамановіч і падчас запісу прыдумаў бэкі (гэтыя «О, о, оў») і тут жа запісаў у тры праходы, узяўшы, так бы мовіць, сваім голасам акорд. Адзіны трэк на альбоме самы «жывы», бо астатнія ўжо наразаліся з сэмплаў і лупіліся пад лупы. А тут можна браць жывых музыкаў і адразу граць. На стадыёне.



Прыпеў я пераклаў з вядомай песні Justice vs Simian – We Are Your Friends, бо музыка, якую мне даслаў Ілля нечым нагадала. Настрой ці што. Трэк закідваю ў тэлефон, слухаю на рэпіце ў навушніках, танчу, гэта падобна на медытацыю. Заплюшчваю вочы і бачу прасторы, горы — у маёй галаве з’яўляецца кліп. Я стаю на краі, грудзі поўныя чыстага паветра і словы л’юцца на паперу. Тут і зараз. Я амаль не выпраўляю і не рэдагую. Толькі ўсплываюць вобразы. Гэта вельмі прыемна — рабіць нешта, захапляцца гэтым і працягваць і мець адразу вынік.

- На ўсіх ветразях — так называўся наш тур у 2013 годзе. Джыпсі Руфіна, Матэа Тэгу і Андрэй Цяпін.
- Лічбавыя тэхналогіі — гэта 0+1. 
- Усё захоўваецца, але мы знікнем у ніколі (і гэты альбом таксама) і ў нас ёсць толькі цяперашні момант.
- Хвалі ўспамінаў — у маёй матулі была плытка «По волнам нашей памяти».
- Самалёт, цень, цыгарэты — гэта «если есть в кармане пачка сигарет и билет на самолёт с серебристым крылом, что взлетая оставляет земле лишь тень», але таксама апрацавана.



-----------------------------------
Пост у РБ.


Фота-скрын з відэа 2009, калі Дэн, Андрэй і Дзіма турылі па Беларусі. Зараз яны, канечне, выглядаюць больш дарослымі.
Дзіма
Люты люты. Нуль Ф два.
Самы час чароўна пераўтвараць
Чарнавік у чыставік
Уіка-уіка-уік. Энд.

Сёння нядзеля адзін дзень люты.
Запланавалі і каламуцім.
У доўгую шуфляду ня лезуць мары:
Кайрас — гэта зараза, Кайрас — гэта зараз.

Крок за дваццаць, рукі ў брукі.
Мне падпявае Дэн з Брукліна
разам з Цяпіным Андрэем на пару:
Кайрас — гэта зараза, Кайрас — гэта зараз.

Dan Costello
Bonjour, Hola, Priveet, Hello
First name Dan last name Costello
And I didn’t ever watch Interstellar
I’m a long way away from a two timing fella

My heart crashes like the roubble the ruple 
Tick Tock Time check I think I’m hearing double
I’m sweating hard beats like a Batman KaPow 
Kairos is a sickness
Kairos is now

Bing Bang banjo sounds in the dark
Like Lucky Louie night twang drop a falling star. 
It’s amusing confusing and I don't know how.
Kairos is a sickness
Kairos is now

Андрэй
Цікі-так-так, цікі-цікі-так-так.
Хронас адмярае час, 
колькі адведзена для нас
ведаць бы. Толькі так-так.
Толькі так.
Пераўтварай чарнавік у чыставік.
Толькі так. Яў.
Толькі так. Толькі так-так.

Не лічу я гадзін да зарплаты.
Л'ю павольна кіпяток на гарбату.
Кажуць з зімой развітваемся гэтай ноччу.
Аловак, ліст паперы, я з арбіты сыходжу.
Рука быццам сама зараз малюе сюжэты.
Гэта Кайрас ва ўласці — ні да чаго тут сакрэты.
Гукавая вална з каларытам асабістым.
international style.
Baby hasta la vista.

Зноў Дзіма
Люты люты. Нуль Ф два.
Самы час чароўна пераўтвараць
Чарнавік у чыставік
Уіка-уіка-уік. Энд.

На наступны дзень пані Хіда,
пані Дзелак. Зеллем па хібах.
Перфекцыянізм п’е піва ў бары:
Кайрас — гэта зараза, Кайрас — гэта зараз.

А Хронас гэта твае восем
гадзін ад званка да званка мосцік,
калі робяць працоўныя сур’ёзныя твары:
Кайрас — гэта зараза, Кайрас — гэта зараз.
Люты Люты

31 студзеня прапаноўваю Ілле: давай зробім 10 трэкаў без запар за люты. У нас ужо ёсць не вельмі вясёлы досвед. 2 гады таму мы зрабілі таксама альбом за люты, але ўдзельнічалі ў ім толькі мы і ў выніку мелі шмат хібаў, недапрацовак і агульную сырасць. Галоўнае ўмець прымаць свае памылкі і старацца не паўтараць іх.

Сустракаемся на наступны дзень у нядзелю — 1 лютага. Таму і першы радок «Сёння нядзеля, адзін дзень люты». Ілля робіць накід на паўтары хвіліны: біт і пару нарэзак-сэмплаў флейты і дудак з трэку Euphoric Acid ад Don Ellis Band з альбому "Tears of Joy" (1971).


Калі каму цікава, паслухайце гэты чарнавік

Гэтага мне было дастаткова, я пішу прыпеў і 3 куплеты. Адразу бачу калабарацыю з Дэнам Кастэла з Брукліна і Андрэем Цяпіным, з якімі мы турылі ў восені 2009. Дыджэй Шпрот хай запіліць скрэтчы. Пішу ім, атрымліваю згоду. Упэўнены, што трэба абавязкова падключаць сваіх знаёмых і сяброў да працэса.

Запісваю на тэлефон свой вакал на гэты біт, каб пацаны разумелі пра што я чытаю. Дэну перакладаю тэкст і раблю накід тэксту, які б ён мог узяць для сябе. За адзін вечар у Андрэя дома пішу вакал з дабламі. Андрэй у той жа час здымаў кліп на трэк «Она»

Па тэксце. Хронас і Кайрас — гэта багі часу. Адзін адмяраў час, як і мы, хвіліна-гадзіна-дзень-тыдзень-месяц-год (колькасць), другі адказваў за якасць часу, за шчасліслівыя моманты натхненя і ўдачы. 

- Люты люты — гульня слоў, «люты» прыметнік і «люты» назоўнік.
- зараз зараза — яшчэ гульня слоў, бо натхненне, як інфекцыя (толькі каштоўна) распаўсюджваецца.
- Weeka-weeka-week. End — такі мой скрэтч. Тыдзень-выходныя.
- доўгая шуфляда — долгий ящик.
- крок за дваццаць — радок з песні «Умри» Аліны Арловай.
- рукі ў брукі — так называўся наш тур у 2014 годзе з Сашам Булем.
- Two-Timing fella — хлопец, які здраджвае сваёй жонцы.
- My heart crashes like the rouble the ruple — маё сэрца разбіваецца, як рубель.
- Batman KaPow — у старым шоў пра Чалавека-Кажана на тэлебачанні, калі Адам Уэст біў кагосці, на экране з’яўляліся тытры “Ka-POW!” і “BAM!"
- Lucky Louie — даволі гаўняны амерыканскі сітком.
- Перфекцыянізм п’е піва ў бары — як такое можа быць? Але мне гэты радок — ок.

Андрэй Цяпін упершыню пісаў на мове, таму прабачым яму трасянкавыя словы. Хай гэта будзе такая пераходная вёска-ўрбан-мова.

З гэтага трэка ўсё пачалося і ім жа скончылася. Не паспелі ў лютым, але ўжо ў пачатку сакавіка ў нас былі ўсе кавалкі пазла. Заставалася толькі сесці і гэтыя кавалкі сабраць, а калі якіх не будзе хапаць, то «дамаляваць». Так і зрабілі. Я сядзеў ля Іллі і падказваў, што куды класці: сюды скрэтчы, а тут рэверс і касмічную прастору з таго ж самага трэка пра Эйфарычную Кіслю.

-----------------------------------
Пост у РБ. І яшчэ адзін пост у пабліку з клёвай назвай «Што за сэмпл, братан?»

 
Звычайная раніца: 
бледна-шэрая каша,
усё той жа горад 
і той жа пейзаж.
За вакном халадэча
і можа падацца, 
што няма перспектывы,
але чамусьці я адчуваю сябе 
шчаслівым.
Проста шчаслівым.

Хаця фройнд-лента, жж і фэйсбук,
газеты, радыё, тэлевізар.
Чуткі, плёткі, заробак і курс валют.
І хэштэг пра нешта не тое занадта блізка.
У нас няма лепшага часу
і лепшай краіны таксама не будзе.
Аптымістычнае «потым» пераўтвараецца ў «ніколі».
Ёсць толькі гэтая навальніца
і гэтае наваколле.
Рэчаіснасць гэта выбар,
пад якім вуглом на яе глядзець.
Збегчы ў лес і спаліць усю гэтую
(бляха) жэсць.
Во будзе прыгажосць.

Вядома, не трэба лётаць
у акулярах аблоках ружовых,
бо чорнае гэта чорнае,
а не абедзьве белыя.
Не хапайся за вілы ці ружжо.
На кожным паверсе вертыкалі 
ўлады і падпарадкавання
ўсе згодны,
калі можна незаўважна парушыць закон
і не працаваць і быць, як Гамер Сімпсан.
Проста рабіць выгляд
і мець добрую крэдытную гісторыю
і да наступнага дня заробку
усім хопіць на шкваркі —
дзябёлы кабанчык
накорміць маладзёнаў.

Звычайная (шчаслівая) раніца

Лёшу Кульпіна я ведаю даўно. Ён граў на басу ў гурце Нагуаль. Адну сесію я жыў у яго дома ў Менску. Потым ён з’ехаў у Маскву і пусціў там карані і летам 2011 мы жылі ў трох метро-прыпынках адзін ад аднаго, што па-маскоўскіх мерках рукой падаць. Аднойчы мы разам прыдумалі і запісалі песню-відэа



Лёша асвоіўся і пачаў граць у Краснознамённой Дивизии имени Моей Бабушки і разам з Марынай Невгень зрабілі праект Невгень. Дарэчы, Марына спявала ў Нагуалі. Яшчэ ёсць лёшын праект offman.

Я напісаў Лёшы ліст з прапановай і хутка атрымаў ад яго накід. А зараз ён узгадвае, як гэта было:

«У меня была затяжная бессонница, месяц или около того спал по три-четыре часа. в какой-то момент я научился вовремя ложиться, но голова стала будить меня в 6-7 утра. я оставался в одиночестве каждое утро и всякий раз или просто занимался басом, или сочинял музыку. одним таким бессонным утром буквально за десять минут сделал такой набросок: неподключенная бас-гитара, записанная в микрофон ноутбука, tr-707, sh101, korg m1. получилось неожиданно зло, и я подумал, что это хорошая шутка — назвать такую музыку "утро". на следующий день мы попробовали делать эту музыку с группой невгень, но быстро поняли, что ее увлекательно играть, но марина петь в сопровождении такой слишком "мальчиковой" музыки не будет. а когда через пару недель дима ску вдруг спросил, не хочу ли я сделать с ним совместный трек, у меня уже был готовый ответ. дима написал неожиданно мрачный и серьезный текст — и мощный постпанк-хит был готов (ирония)».

Тое, што апісвае Лёша, мне вельмі знаёма. Я прачынаўся вельмі рана і ішоў працаваць, а ў перапынках пісаў тэксты. Назва файла і падштурхнула мяне — не мяняць, а пакапаць тэму. І зноў я пападаў у рэзанас з музыкай і па гэтым настроі і атрымліваліся радкі, якія чапляліся адзін за адным. Гэта пра дзень сурка. Як сябра парадоксаў, я люблю ўсялякія дзіўнасці, але тут не магу патлумачыць, як можна адчуваць сябе шчаслівым, калі навокал «такое», што я пералічваю ў трэке, што ёсць у аб’ектыўнай рэчаіснасці, што не спрыяе шчасцю, але насуперак у мяне атрымліваецца быць шчаслівым. Можа, таму што мне не трэба ісці ранкам на працу па халоднай вуліцы?

- #нешта-не-тое — гэта пераклад мему #чтотонетак, слоган, які выкарыстоўвалі пры здымках фільма «Адэль» пра падзеі плошчы.
- Няма лепшай краіны, няма лепшага часу — насамрэч, маецца на ўвазе, што мы зараз маем і ёсць лепшае для нас.
- Слова «жесть» перакладаецца на беларускую мову, як «бляха». 
- Абедзьве белыя — цытата з фільму «Я и другие» (1971) vk.com/video178179518_167120323 (увесь фільм таксама цікавы).





- Працаваць як Гамер Сімпсан — гэта нічога не рабіць, а грошы атрымліваць. І, нажаль, у нашым соцыюме гэта мара большасці людзей. А мультфільм мне падабаецца і Гамер таксама.

-----------------------------------
Пост у РБ, дзе можна паслухаць трэкі, узгаданых калектываў і паглядзець відэа.


Самы сур'ёзны чалавек на зямлі — монабрывя
Самы сур'ёзны чалавек на зямлі — монабрывя.

Монабровы танчаць,
монабровы смяюцца,
але не ён
але не ён,
бо ён
бо ён
бо ён

Самы сур'ёзны чалавек на зямлі — монабрывя.

Песня-затычка, бо не паспявалі з трэкам-хэдлайнерам «Люты Люты». Андрэй займаўся падгатоўкай і прэзентацыяй кліпу «Она» і не затрымліваўся з запісам і адпраўкай свайго зачытона. А мы вырашылі, як вы памятаеце, не парыцца з-за ўзнікаючых цяжкасцяў. І вынайшлі элегантнае вырашэнне зрабіць хутка тэхна-трэк на каленцы. Шмат, якія прафесійныя (і напалову прафесійныя) музыкі баяцца граць проста. Што ж пра іх падумаюць? Яны выдадуць сваю напалову-прафесійнасць. Прамая бочка, граць актавамі — гэта не для нас, кажуць яны, гэта ўжо мільён разоў было. Насамрэч, усё ўжо было пад месяцам. Але яны ўсё роўна гародзяць мала каму патрэбны і зразумелы джаз-авангард-прагрэсіў-агарод з партый, якія самі не могуць запомніць і сыграць. Задача тут другая, сыграць проста і па-кайфу. Ілля ў гэтым сэнсе, як раз тое, што трэба. Бубнач-электроншчык-чык і ў супчык. Усе сытыя і задаволеныя.

У мяне быў толькі гэты радок. Калісьці (некалькі гадоў таму) Міша Фенічаў (2H Company, Есть Есть Есть) распавёў гісторыю пра такога сур’ёзнага чалавека-монабрывю, які правяраў пашпарты. Усіх акалічнасцяў я не памятаю, але гэта ў мяне засела ў галаве і я збіраўся нават напісаць некалькі куплетаў. Але не напісаў. І так дастаткова. Хто, не ведае, што такое «монобровь», то гугл у дапамогу.

-----------------------------------
Пост у РБ.

Калі табе 20

І вось новы ранак, як рамонак пахне на ўсю Іванаўскую. Не, проста прыемна пахне. Такі пах. Пах-пах. Так пахне надзея. Быццам тая зіма ў дзевятым (класе), калі закахаўся і пешшу дахаты вяртаўся з Паўночнага мікрараёна. Ці другая зіма. Праз пару год. І зноў закахаўся. Віка ўсё добра памятае: кожнае слова, кожны рух. І мы настальгічна бывае узгадваем той час як гэта такая самота, прыемная. 

Калі табе 20. Калі табе 20. 

Калі табе 20 і зарабляеш ты свае 70 (баксаў) і не ведаеш, што будзе потым, а потым, зразумела, будзе 90 даляраў і 100. І хатка на ўскрайку, каля крамы «Усход». Маласемейка за 20.

Калі табе 20. Калі табе 20.
Запланаваць будучыню і закрэсліць яе.

І вось новы ранак. Пералічыце на мой рахунак 10 мільёнаў. Я збіраю грошы на машыну і ровар, фатаапарат і падарожжа. Я і дзяўчыны — мае ружы. З маёй рожай (тварам). Дзякуй вам.

Пражыць чужое жыццё ў цёплых абдымках супер-герояў на пенсіі. Здейсцніць свае мары, якія абяцалі, калі рука на сэрцы, а ты як той ліхтар стары і слёзы ў вачах. Нагадай мінулае, узгадай той страх, што нічога не здарыцца. І ўсё.

Распавядзем пра трэк, які шмат каму падабаецца.

Алег (ён жа Helgi G) робіць файную і атмасферную музыку. Вельмі чакаю ад яго рэлізу. У нас ёсць некалькі недаробленых трэкаў. Напісаў Алегу з прапановай 1 лютага і праз 10 дзён атрымаў гатовы трэк (там было тры хэты, што вельмі нас здзівіла) і я ў той жа дзень напісаў тэкст. Вось каментар ад Алега:

Тяжело вспомнить, как оно было на самом деле, но я попробую)

Первым вырисовался тембр баса. Такой баунсовый, задающий ритм. Что-то похожее на звук MS-20. Следом подобрались ноты баса и последовательность аккордов клавишных. Затем упал рисунок драмлинии, дополняющий басовый ритм. Ровная бочка и акцент на хай-хэты. Точно помню, что мелодия постоянно крутилась в голове, но окончательно сформировалась последней. Некий диалог между клавишами и трубой о чем-то наверняка важном)

Как-то так оно и было, а может и нет) 

Цяжка ўзгадаць тое, што было больш за 10 гадоў таму, але я паспрабую. Гэты трэк як раз аб гэтым. Я не ведаю як, але музыка нясе ў сябе нейкую магію. Музыка можа ўздымаць з глыбіні ўспаміны. Не настальгію пра зялёную траву раней, а пра сваё жыццё. Мінулае ўжо не змяніць, можна толькі вось так узгадаць, як там было.

Такі флоў, што не лічу склады, радкі і не шукаю рыфмы, яна і губляецца знаходзіцца сама. Рытм, як звычайны празаічны аповед. Бо, калі б былі ўсе складнікі песні-верша, то было б мне цяжэй гэта запісаць.

Зноў лічбы і гульня з імі. Насамрэч там у тэксце я памыліўся, бо закахаўся ў 10 класе, а не ў 9, але астатняе ўсё аўтабіяграфічна. І такі заробак, і маласямейка за 20 даляраў у месяц. Калі я пішу планы, а потым, калі здзейсніваецца, то закрэсліваю. І тут важна разумець, каб мары і мэты былі твае, а не навязаныя соцыумам і глянцавай рэкламай.

Фатаапарат і ровар ужо набыў.

На фота мне 21 год. Фатаграфавала Віка.

-----------------------------------
Пост у РБ.


Гімн панядзелкам

Па-па-па-па-панядзелак
тунеядцам ні па чым
сёння я афіцыяльна
магу займаца
нічым!

Нічым! х4

Па-па-па-па-панядзелак
па-па-па-па
ні па чым.
Па-па-па-па-панядзелак
па-па-па-па
ні па чым.

Уважлівы чытач ужо загінае пальцы, падлічваючы стылі ў нашых трэках. Правільны адказ можа адправіць па пошце. На адрас Макаёнка-9. Добра, пішы ў каментарах.

Песня-хвілінка. Правінцыйны бард-кор па-нашаму. Ці райот-фолк па-іхняму. На назе званочкі. Сінгалонгі. Падпяваю сам сабе. «Па-па-па» быццам страляю са стрэльбы. На ўкулеле выкарыстоўваю кішэнны комбік з кранч-эфектам ад Мышынай Электронікі. З радасцю граў бы гэта ў бандзе з перкусіяй, басам і цымбаламі. Можна без цымбалаў.

Паважанай газеце Інтэкс-прэс я даў невялічкі каментар наконт гэтай песні, бо, напэўна, яна ім больш за ўсё спадабалася. І ўсёй рэдакцыяй спяваюць па аўторках, калі здаюць нумар і на карпаратывах. Нашчасце, у песне ніхто не загінуў, а так бы яна абавязкова трапіла на першую паласу.

Можна было б доўга дыскутаваць пра сэнс тэксту. Пра тэму і ідэю. Што хацеў сказаць аўтар? Што хацеў сказаць аўтар? Галоўнае — шчыра любіце сваю працу і радуйцеся панядзелкам, а па пятніцах сумуйце, што прыйдзецца неяк пражыць 2 дні.

Гэты трэк падыйшоў бы да прадвыбарчай кампаніі Шульгана (ён на фота).

-----------------------------------
Пост у РБ.

што ты ведаеш пра мяне

Што ты ведаеш пра мяне?

Што ты ведаеш пра мяне? Ты бачыш толькі абалонку.

Сёння раніцай, дзесьці а 8, я мыў посуд і прыдумаў такі прыпеў. Справа ў тым, што я ўжо даўно пра гэта думаў, што ў нас шмат сродкаў камунікацыі адзін с адным, але ў той жа момант гэтых сродкаў вельмі мала і самае галоўнае, што мы можам разумець бліжняга толькі па яго словах, учынках і профілю у сацыяльных сетках, але гэта толькі абалонка, гэта вынік. Насамрэч, у кожнага з нас ёсць толькі мы самі і часта здараецца, што самога сябе цяжка зразумець, а не тое, каб гэтага чалавека, якога мы ўжо шмат гадоў ведаем. Часта і не трэба разумець, а проста прыняць, які ёсць. Проста прыняць. Чалавек зменіцца, калі захоча, ці толькі лабатамія зменіць яго. Але ці будзе гэта той жа самы чалавек? Таму прабачце мяне, бо вы мяне не ведаеце, як і астатніх. Застаецца толькі прабачыць, зразумець — ніколі. Ну, можа, толькі адносна, праз свой досьвед, зразумець, праціснуўшы нейкія веды праз сябе. Як адлюстраванні.

Што ты ведаеш пра мяне? Ты бачыш толькі абалонку.

Нечаканачка, неспадзяваначка, пайшлі танчыць. Танцпляц чакае. Хопіць мудрагеліць. На глыбінным узроўні мы разумеем, як звяры. Адчуваем вібрацыі дупай. Знешняе паказвае, што ўнутры, а па адзенні сустракаюць, але мой розум і веданне правіл арфаграфіі і беларускай мові (трохі), насамрэч больш жарт і фан, чым нейкія там. Ну, вы ведаеце. Дзякуй, табе слухач. Дзякуй за каментар. Я не разумею, але ўсё роўна, дзякуй. Пайшлі танчыць. Як адлюстраванні.

Што ты ведаеш пра мяне? Ты бачыш толькі абалонку.

Сажуся пісаць пра трэк «Што ты ведаеш пра мяне» і думаю. Амаль месяц назад «выйшаў» наш альбом, а негатыўных каментарыяў я пакуль што не атрымаў. Асабліва я чакаў выпадаў у бок гэтых тэчна-трэкаў. Няма. Напэўна ўсе крытыканы проста праходзяць міма. Няма часу каментаваць усялякае лайно, тым больш за якое ўжо падзякавалі ў тэксце. Амаль усе мінулыя нашы трэкі былі кароткімі і ў іх было мала музыкі. Раз-два-тры, паняслася, караценькі ўступ і адразу вакал. Раней для мяне важны быў мэсэдж, які трэба данесці, а музыка рабілася проста падложкай пад словамі. Я прыйшоў да Іллі і сказаў павінны быць кавалкі, дзе будзе, напрыклад, хвіліну будзе ўступ, каб можна было пакайфаваць, слухаючы музыку. Словы не павінны замінаць. Тут уступ цягнецца хвіліну сорак.
Я з зачараваннем гляжу на тое, калі творчыя людзі ўмеюць рабіць нешта хутка і смачна, бяруць і шырокім пэндзлем робяць мазкі і добра атрымліваецца. Палатно жывое. Палатно дыхае. Вынік у нас на вачах. Канечне, мы не бачым гадоў практыкі і змарнаваных (насамрэч не) чарнавікоў. Ілля проста зрабіў музыку, як маргіналіі на палях. Сам зрабіў біт, накінуў сінтоў і зрабіў форму. Я слухаў і танчыў, прытопваючы нагой. «Прыпеў», як шкілет з’явіўся адразу, а потым і астатнія словы сталі вантробамі, мясам і скурай. Гэта амаль аўтаматычнае пісьмо. Самы праграмны тэкст. Філасофскі. Людзі бачаць гэткага блазана з укулеле і бубенчыкамі на назе і гэты вобраз быццам бы «заліпае» у іх, а тут на табе. Тэчна, хаця тут ставяць тэг ай-дзі-эм і пішуць «моцная электроніка») і развагі. Дзіўны кактэйль.
Лабатамія — тое, што мяняе галоўнага героя ў Кена Кізі «Палёт над гняздом зязюлі».

-----------------------------------
Пост у РБ.

Зомбі-сасіскі

Зомбі-сасіскі скачуць у бой 
Брус Лі іх спыняе курынай нагой. 
Хто тут апошні ў чарзе ціха спіць? 
Нешта не тое — хопіць піць 
і есці адразу, пралазіць у лазы. 
Ганарыся сціпла ў свой ціпа тазік. 
Тузік пранюхаў усе вашы валізкі, 
а там вантробы і зомбі-сасіскі. 

Ката напужалі сасіскамі-зомбі 
мімімішнасць зашкальвае — швэдр у ромбік. 
Тут не хапае трэшняку трахец. 
Капец, Сцёпка-шчэц і на дудзе грэц. 
Грэцкі арэх адрамантаваў усе зубы. 
Даў хутка джазу ці хутка даў дубу. 
Гаў-гаў! Гэта прыкладна адно і тое ж: 
Засмажаны сасіска-зомбі-кораш.

— Адкуль сэмпл, братан?
— А вось, адкуль

Першыя радкі я напісаў, едучы ў электрацыі з Менску. А праз якіх паўгадзіны пабачыў п'яную бойку.

Хопіць піць — антыалкагольны надпіс на сцяне.

Залаты дубль

Пра тое, якія мы клёвыя вы ўжо шмат разоў чулі, 
саромеючыся ніхто і ніколі, 
апускаючы вочы долу сціпла, як бабуля. 
Тут цябе хваляць шчыра ад сэрца 
да сэрца словы пампуюць. 
Не, каб проста сказаць: 
«Так, дзякуй, дзякуй», 
кажаш: «Дзякуй, але ніфіга. 
Памыліўся тут і тут выйшла памылка. 
Нешта не тое, як нуб я». 
Бро, будзь смялейшы, наступным разам 
зробіш лепшы дубль. 
Будзе часу больш і грошай таксама. 
Пахваляць бацькі: тата і мама. 
І ўнукі будуць ганарыцца, 
збіраючы твой попел у вазу: 
«Во наш дзядуля даваў джазу». 

Залаты дубль 
ставім сюды пробу, 
я пакаштаваў гэта 
здымай ватнік-робу. 
Залаты дубль 
нацерлі шмат разоў, 
блішчыць, падабаецца, 
брул'янты слоў. 
Залаты дубль — 
Just do it man. 
Залаты дубль — 
Just do it again. 

Праблема не ў тым, што трэба шмат разоў паўтараць. Тваю маці ў школу да дырэктара выклікаць, бо вучышся неяк, ну здольнасці ёсць, але трохі лянуеш сябе. 
Неяк нецікава мне час марнаваць. Навучыце мяне зарабляць грошы ў спажывецкі кошык, каб дастаткова і яшчэ маленькая цялега на колах. І ў той жа час быць шчаслівым без пошукаў сябе і таго свайго месца, куды паставіць залаты дубль.

 

Надакучыла, абрыдла (дадатковая музыка — оffman)

Надакучыла, абрыдла. 
Надакучыла. 
Надакучыла, абрыдла. 
Надакучыла ўсё.


намалявала Юля Сінішына

Мая матуля працуе ў школе выкладчыкам і аднойчы адбыўся такі дыялог. Справа была ў тым, каб нешта рабіць для школы, ці то прыбіраць каля яе, ці то дзяжурыць:
— Ёсць такое слова «трэба».
— Ёсць такое слова «абрыдла», — сказаў адзін з вучняў.

Апошні – не, крайні трэк (на лютні сыграў Глеб Маліноўскі)

Гэта выклік: rpmchallange.com і мы паспрабавалі. Рэчаіснасць зварачваецца стужкай Мёбіўса, як кот на ложку. Час ляціць хутка. І вось мы вырашылі зрабіць гэтыя 10 трэкаў (па фану) у лютым 2015 у Баранавічах. Дзякуй усім, хто пагадзіўся і прыняў удзел. Тут Дзіма і Ілля, Глеб на лютні, а таксама нашыя сябры і знаёмыя, дзеці, бацькі і родзічы, жывыя і не. Але ўсе тут, у нашым сэрцы, у гэтым запісы. Дзякуй і табе шаноўны слухач. За ўсмешку і добрыя думкі. Люблю Беларусь. Проста так. Як ёсць.

Лютня запісана на дыктафон.
Сфатаграфала Віка.
Глеб быў забіты 10 лістапада 2015 у Берліне. І гэты трэк стаў сапраўды апошнім і на ім ёсць жывыя і не.


Нашы сябры, у якiх мы купляем канцтавары — «Дзелавой».